1

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльнае развіццё ў сучасных умовах» прайшла ў Мінску

8-9 снежня 2022 года ў Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльнае развіццё ў сучасных умовах». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Навукова-даследчы інстытут працы пры падтрымцы Фонда ААН у сферы народанасельніцтва (ЮНФПА).

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Фонда ААН у галіне народанасельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, навуковай супольнасці з Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана, Кітая.

Удзельнікі канферэнцыі падзяліліся вопытам і лепшымі практыкамі па пытаннях развіцця сямейнай палітыкі, укаранення стратэгіі актыўнага даўгалецця, занятасці насельніцтва, развіцця рынку працы, прымянення падыходаў у галіне дэмаграфічнай і сацыяльнай палітыкі ва ўмовах сучаснага рынку працы і занятасці насельніцтва.

Правядзенне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сацыяльнае развіццё ў сучасных умовах» зробіць уклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.