Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы – 2022» пройдзе ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы – 2022» пройдзе ў Беларусі

2 жніўня 2022

25–28 кастрычніка 2022 года Савет маладых вучоных НАН Беларусі правядзе XIX Міжнародную навуковую канферэнцыю «Моладзь у навуцы – 2022». Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца маладыя вучоныя, аспіранты, суіскальнікі, магістранты, студэнты, навучэнцы з розных краін.

Заяўку для ўдзелу ў канферэнцыі маладых вучоных неабходна запоўніць да 5 жніўня 2022 года, для ўдзелу навучэнцаў – да 1 кастрычніка 2022 года.

Правядзенне Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы – 2022» садзейнічае развіццю навукова-тэхнічнага і інавацыйнага патэнцыялу моладзі, міжнароднаму абмену вопытам і робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://nasb.gov.by/rus/news/12137/.

КАРТА САЙТА