19 красавіка 2021
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта трапіў у экалагічны рэйтынг UI GreenMetric 2020. Ён заняў 796-е месца з 912 устаноў адукацыі з 84 краін свету.
Рэйтынг GreenMetric быў створаны для прыцягнення ўвагі акадэмічнай грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя і выкарыстоўваецца, каб ацаніць, як ВНУ спрыяюць развіццю зялёнай інфраструктуры. Аналіз праводзіцца па 6 крытэрыях: навакольнае асяроддзе і інфраструктура, энергія і кліматычныя змены, адходы, транспарт, вада, адукацыя і даследаванні. Улічваецца спажыванне і эканомія энергіі, рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў, захоўванне і перапрацоўка адходаў, якасць азелянення тэрыторый, наяўнасць транспартных сродкаў, колькасць апублікаваных навуковых прац па экалагічнай праблематыцы і навучальных дысцыплін, звязаных з устойлівым развіццём.
Прадстаўленасць у рэйтынгу паказвае прыхільнасць устаноў адукацыі Мэтам устойлівага развіцця, дазваляе ўдзельнікам абменьвацца практычным вопытам па рэалізацыі праграм ўстойлівага развіцця і прымаць удзел у навуковых мерапрыемствах агенцтва GreenMetric.
КАРТА САЙТА