8 чэрвеня 2022
З 6 па 10 чэрвеня 2022 года ў Мінску праходзіць XXVIII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2022». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пры ўдзеле іншых дзяржаўных органаў, бізнесу, прафесійнай і навуковай супольнасці, міжнародных экспертаў.
Міжнародны форум уяўляе сабой унікальную пляцоўку для абмену перадавым міжнародным вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, генерацыі інавацыйных ведаў і абмеркавання перспектыў эфектыўнага ўкаранення найноўшых тэхналагічных трэндаў у розныя сектары эканомікі, сацыяльную сферу і сістэму дзяржаўнага кіравання.
У 2022 годзе праграма «ТІБО-2022» уключае больш за 30 тэматычных мерапрыемстваў, сярод якіх пленарнае пасяджэнне «Лічбавая будучыня», II Форум «Лічбавая эканоміка», V Беларускі ІКТ Саміт, IV Еўразійскі лічбавы форум. У рамках «ТІБО-2022» пачала работу выстава ІТ-праектаў беларускіх і замежных кампаній.
У апошні дзень работы форуму пройдзе падвядзенне вынікаў інтэрнет-прэміі «ТІБО-2022», конкурсу стартапаў Belarus ICT Startup Award і рэспубліканскага конкурсу па падтрымцы і развіццю маладзёжных ініцыятыў «Агра 4.0».
Правядзенне XXVIII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2022» садзейнічае развіццю і ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў ІТ-сферы і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб «ТІБО-2022» можна азнаёміцца па спасылках: https://tibo.by/about/, https://www.belta.by/tech/view/shulgan-tibo-razvivaet-i-ukrepljaet-mezhdunarodnoe-sotrudnichestvo-v-it-sfere-506197-2022/.
КАРТА САЙТА