15 кастрычніка 2018
Мой Свет 2030 — гэта глабальнае апытанне, кіруе якім Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і яе партнёры па ўсім свеце. Дадзеныя апытання збіраюцца для таго, каб атрымаць карціну прагрэса ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця на працягу пятнаццаці гадоў і скласці ўяўленне аб грамадскім разуменні і ўспрыманні Мэтаў.
Удзельнікаў просяць абраць 6 найбольш прыярытэтных для іх Мэтаў устойлівага развіцця і ацаніць прагрэс у дасягненні гэтых мэтаў за апошнія 12 месяцаў. Дадзеныя гэтага апытання дазволяць адсачыць прагрэс кожнай краіны і рэгіёну ў дасягненні Мэтаў і прадставіць вынікі сусветным лідарам і мясцовым уладам, якія прымаюць ключавыя рашэнні.
Дадзеныя апытання таксама адкрыты для ўсіх. Убачыць іх можна на сайце http://data.myworld2030.org.
ААН праводзіць апытанне Мой Свет ў другі раз. У першым апытанні ў 2015 годзе прынялі ўдзел 10 мільёнаў чалавек. Менавіта тады на аснове атрыманых дадзеных былі распрацаваны 17 Мэтаў устойлівага развіцця. Апытанне Мой Свет 2030 прызначана дапамагчы адсачыць прагрэс у іх дасягненні цягам 15 год.
Голас кожнага важны! Адкажыце на пытанні — даведайцеся больш пра 17 Мэтаў устойлівага развіцця, раскажыце, якія 6 з іх найбольш прыярытэтныя для вас і які прагрэс ў іх дасягненні вы назіраеце.
Вы таксама можаце дапамагчы распаўсюдзіць інфармацыю — падзяліцеся апытаннем Мой Свет 2030 у сваіх сацыяльных сетках.
КАРТА САЙТА