1

Моладзь краін СНД абмяркуе перспектывы і выклікі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

Моладзевая група краін СНД – гэта ініцыятыва, створаная каб даць маладым людзям з краін рэгіёну СНД магчымасць абмеркаваць перспектывы і выклікі ў развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Першы сход групы прайшоў у анлайн-фармаце, а на працягу сакавіка адбудуцца рабочыя сесіі. Сярод 36 удзельнікаў –12 прадстаўнікоў з Рэспублікі Беларусь.

Па выніках працы ўдзельнікі Моладзевай групы змогуць падзяліцца з членамі Міжнароднага саюза электрасувязі сваім бачаннем перспектыў лічбавай трансфармацыі ў кантэксце запланаванай Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі 2021 года (СКРЭ-21). Таксама яны распрацуюць калектыўны дакумент, які будзе прадстаўлены на рэгіянальным падрыхтоўчым сходзе для рэгіёна СНД, што адбудзецца 21-22 красавіка 2021 года.

Пасля гэтага група працягне сваю працу, уносячы ўклад у арганізацыю моладзевага саміту СКРЭ-21, які плануецца правесці 6-7 лістапада 2021 года напярэдадні самога СКРЭ-21. З падрабязным планам работы групы можна азнаёміцца на сайце Міжнароднага саюза электрасувязі.

Фота: itu.int