Моладзь прадставіла сваё бачанне ўстойлівага развіцця на медыяфестывалі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзь прадставіла сваё бачанне ўстойлівага развіцця на медыяфестывалі

26 верасня 2020

Маладзёжны медыяфестываль «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» з’яўляецца часткай Плана мерапрыемстваў маладзёжнай кампаніі «Насустрач будучаму, якога мы хочам», якая праходзіць у рамках святкавання 75-годдзя ААН. Фінал прайшоў 25 верасня 2020 г. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

У фінал медыяфестывалю выйшлі 19 відэаролікаў, што былі створаныя камандамі сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў і ВНУ з Магілёўскай, Брэсцкай, Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Ролікі прысвечаныя наступным тэмам: «Мы – агенты ўстойлівых перамен», «Насустрач новай этыцы Зямлі», «Будучыня, якую мы хочам: ААН-75», «Клімат змяняецца. А ты?», «Раскажы пра Мэты ўстойлівага развіцця» і «Беларусь інклюзіўная». Работы прызёраў пакажуць на тэматычнай дыскусійнай пляцоўцы «Насустрач будучыні, якую мы хочам: моладзевая пазіцыя» ў снежні 2020 года.

Фота: belarus.un.org

КАРТА САЙТА