Моладзь прадставіла сваё бачанне ўстойлівага развіцця на медыяфестывалі

Маладзёжны медыяфестываль «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» з’яўляецца часткай Плана мерапрыемстваў маладзёжнай кампаніі «Насустрач будучаму, якога мы хочам», якая праходзіць у рамках святкавання 75-годдзя ААН. Фінал прайшоў 25 верасня 2020 г. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
У фінал медыяфестывалю выйшлі 19 відэаролікаў, што былі створаныя камандамі сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў і ВНУ з Магілёўскай, Брэсцкай, Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Ролікі прысвечаныя наступным тэмам: «Мы – агенты ўстойлівых перамен», «Насустрач новай этыцы Зямлі», «Будучыня, якую мы хочам: ААН-75», «Клімат змяняецца. А ты?», «Раскажы пра Мэты ўстойлівага развіцця» і «Беларусь інклюзіўная». Работы прызёраў пакажуць на тэматычнай дыскусійнай пляцоўцы «Насустрач будучыні, якую мы хочам: моладзевая пазіцыя» ў снежні 2020 года.
Фота: belarus.un.org