Моладзевы амбасадар МУР 4 «Якасная адукацыя» пра мінулы III Міжнародны сімпозіум«Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор»

2 снежня 2020 г. у час пленарнага пасяджэння III Міжнароднага сімпозіума «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу «Моладзевыя паслы МУР – будучыня планеты ў нашых руках». Дадзены конкурс дазваляе знаходзіць моладзевых лідэраў, якія будуць выконваць ролю прадстаўніка студэнцкага асяроддзя нашага грамадства, рэалізоўваць ініцыятывы, папулярызаваць МУР сярод моладзі і ўносіць значны ўклад у будаўніцтва ўстойлівага грамадства на карысць будучым пакаленням. Распавядае Рачылоўскі Мікіта Святаслававіч, Моладзевы амбасадар Мэты ўстойлівага развіцця № 4 «Якасная адукацыя», студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.
Мне было прыемна прыняць удзел у рабоце сімпозіума, а таксама атрымаць узнагароду з рук Нацыянальнага каардынатара па дасягненню МУР, якая пацвярджае мой новы статус – Моладзевага пасла Мэты ўстойлівага развіцця №4 «Якасная адукацыя». Гэты статус – вялікая адказнасць і магчымасць ўнеслі свой уклад у нашу агульную справу — дасягненне МУР.
III Міжнародны сімпозіум «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» – гэта ўнікальны форум, які ўяўляе вялікую цікавасць для ўсіх сфер ўстойлівага развіцця. Удзел у сімпозіуме міжнародных і нацыянальных экспертаў, арганізацый і асацыяцый па ўстойліваму развіццю дазваляюць пісьменна зірнуць на актуальныя праблемы, якія стаяць перад нашым грамадствам у кантэксце ўстойлівага развіцця, падзяліцца вопытам, знайсці новых партнёраў.
Спікеры пленарнага пасяджэння падвялі вынікі працы за апошнія гады, прааналізавалі атрыманы вопыт і механізмы ўплыву бесперапыннай адукацыі на забеспячэнне сацыяльнага дабрабыту, эканамічнай устойлівасці і рост чалавечых рэсурсаў рэгіёнаў як Беларусі, так і іншых рэгіёнаў, падкрэслілі важнасць дзейнасці па дасягненню МУР.
Выніковая работа ў секцыях, абмеркаванне дакладаў, прэзентацый, вывучэнне вопыту ў розных сферах УР дазволілі падрыхтаваць рэзалюцыю сімпозіума, якая падкрэсліла важнасць дзейнасці ў кантэксце фарміравання сацыяльнага дагавора ў працэсах дасягнення МУР. Унікальнай крыніцай інфармацыі і магчымасцю унесці ўклад у агульную справу з`яўляецца зборнік матэрыялаў заснаваных на працах экспертаў АУР, вопытных педагогаў і моладзевых лідэраў. Дадзеныя матэрыялы будуць карыснымi ў навуковай дзейнасці і практычным прымяненні.
У ходзе сімпозіума была арганізавана работа 6 віртуальных тэматычных пляцовак. У рамках тэматычнай дыскусійнай пляцоўкі «Насустрач будучаму, якога мы хочам: моладзевая пазіцыя» былі падведзены вынікі Моладзевай кампаніі, прысвечанай 75-годдзю ААН, там быў прадстаўлены мой праект – серыя сусветных кафэ «Маладзёжны погляд на прасоўванне Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця». Праект ажыццяўляецца з 2019 года і прайшоў на розных структурных падраздзяленнях БДПУ, у ім паспела прыняць удзел больш за 110 студэнтаў.
Я, як Моладзевы пасол МУР № 4 «Якасная адукацыя» і студэнт вядучай педагагічнай ВНУ краіны, хачу папулярызаваць МУР сярод моладзі і ўнесці значны ўклад у будаўніцтва ўстойлівага грамадства на карысць будучых пакаленняў. Мной распрацавана канцэпцыя дзейнасці, арыентаваная на навучэнцаў педагагічных класаў, студэнтаў БДПУ і іншых ВНУ краіны, а таксама замежных студэнтаў. Канцэпцыя ўключае шэраг разнастайных тэматычных мерапрыемстваў, накіраваных на ўцягванне і павышэнне дасведчанасці і эрудыраванасць ў галіне МУР, дзейнасць ААН, сістэмы якаснай адукацыі, удасканаленне надпредметных кампетэнцый, павышэнне цікавасці да самаадукацыі, самаўдасканалення і асобаснага росту, увядзенне ў навукова-даследчую дзейнасць навучэнцаў і студэнтаў, напісанне навуковых публікацый і фарміраванне навуковага светапогляду, выхаванне высокіх духоўна-маральных прынцыпаў, грамадзянскай адказнасці, любові і адданасці сваёй краіне. У адпаведнасці з распрацаваным планам мерапрыемстваў, у 2021 годзе плануецца правядзенне PR-акцый, адукацыйных лекцый, meet-up, серый сусветных кафэ, выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных МУР, тэматычных квізаў, сусветных кафэ, адкрытых анлайн дыскусій аб ролі адукацыі, серый асветнiцкiх мерапрыемстваў для замежных студэнтаў, серый трэнінгаў з экспертамі ў галіне АУР для студэнтаў БДПУ і іншых ВНУ краіны. Асаблівае месца ў маёй канцэпцыі займае працяг рэалізацыі серыі сусветных кафэ «Маладзёжны погляд на прасоўванне Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця» на розных факультэтах БДПУ, i iншых установах адукацыі нашай краіны.
Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам дасягнуць нашых агульных мэтаў – Мэтаў ўстойлівага развіцця, якія знаходзяцца на парадку дня кожнага з нас і наша будучыня залежыць ад таго, як мы сёння падыдзем да вырашэння актуальных задач і правільна расставім прыярытэты.