4 красавіка 2023
29 сакавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка прайшоў Маладзёжны форум «МУР: да 16-ці і старэй» — фінальнае мерапрыемства II Рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Дзеці аб МУР», арганізаванага Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Максіма Танка».
Удзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі 32 устаноў адукацыі, сярод якіх дзіцячыя сады, агульнаадукацыйныя школы, ліцэі і гімназіі, цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, палацы дзіцячай творчасці.
У рамках форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Дзеці аб МУР», адукацыйны квэст «МУР: першыя крокі да ўстойлівасці», абарона калажаў, прысвечаных розным Мэтам устойлівага развіцця, а таксама флэшмоб «МУР марафон».
Правядзенне маладзёжнага форуму «МУР: да 16-ці і старэй» уносіць важны ўклад у папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця.
Работы, прадстаўленыя на конкурсе «Дзеці аб МУР», даступныя на сайце праекта.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА