Моладзевы форум «МУР: да 16-ці і старэй» пройдзе ў Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевы форум «МУР: да 16-ці і старэй» пройдзе ў Мінску

28 студзеня 2022

4 лютага 2022 года ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» ў рамках Дэкады «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх» пройдзе Маладзёжны форум «МУР: да 16-ці і старэй».

Форум стане пляцоўкай уключэння шырокага кола педагагічных работнікаў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі ў абмеркаванне пытанняў імплементацыі метадалогіі АУР ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі ў адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі выхаванцаў і навучэнцаў.

У ходзе правядзення Форуму адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу «Дзеці аб МУР» і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў. Для ўдзельнікаў Форума таксама будзе прадстаўлена інтэрактыўная выстава лепшых работ конкурсу і арганізаваны тэматычныя пляцоўкі.

Правядзенне форуму ўнясе ўклад у фарміраванне разумення ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі і дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Моладзевым форуме можна азнаёміцца па спасылцы: https://bspu.by/events/molodezhnyi-forum-cur-do-16-ti-i-starshe?fbclid=IwAR1Ti21yWCjVsoRbCSFUm8JEK_LkkOdSkWSpnRgJiXSh-9ywtkVvvgvdbMA.

КАРТА САЙТА