Моладзевы погляд на прасоўванне Мэт устойлівага развіцця

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбылася сусветная кавярня «Моладзевы погляд на прасоўванне Мэт у галіне ўстойлівага развіцця: 2021». Мерапрыемства было арганізаванае па ініцыятыве моладзевых паслоў МУР, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Моладзевыя паслы МУР – актыўная студэнцкая моладзь, якая займаецца папулярызацыяй Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Кожны з паслоў прадстаўляе адну з 17 Мэт устойлівага развіцця.
Сусветную кавярню правялі моладзевыя паслы Мікіта Рачылоўскі (студэнт БДПУ, Мэта №4 «Якасная адукацыя») і Стэфанія-Віталія Віннічак (студэнтка БДУ, Мэта 16 «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты»). Мэтай мерапрыемства было абмеркаваць актуальныя праблемы ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця і вылучыць новыя ідэі для іх вырашэння з пункту гледжання сучасных студэнтаў і будучых педагогаў.
У рабочых групах удзельнікі сустрэчы распрацавалі праекты па напрамках «Адукацыя», «Экалогія», «Ахова здароўя» і «Гендарная роўнасць». Каманды паспяхова выканалі свае заданні, а ўдзельнікі агучылі ідэі, погляды, ініцыятывы, якія дапамогуць дасягнуць Мэт устойлівага развіцця.
Фота: mslu.by