11 сакавіка 2021
11 сакавіка 2021 года стартаваў рэспубліканскі моладзевы праект «Моладзь: адзінства ў развіцці». Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка падчас старту праекта падкрэсліў, што ўцягванне моладзі ў папулярызацыю МУР важна для развіцця створанай у Беларусі архітэктуры кіравання працэсамі ўстойлівага развіцця.
У рамках рэалізацыі моладзевага праекта ва ўсіх рэгіёнах краіны на пляцоўках устаноў вышэйшай адукацыі пройдзе серыя лекцый пра прынцыпы ўстойлівага развіцця і дасягненнях Беларусі ў рэалізацыі Парадку-2030. Спікерамі праекта выступяць моладзевыя паслы МУР.
Фота: belta.by
КАРТА САЙТА