1

Моладзевыя паслы стануць удзельнікамі праекта «Моладзь: адзінства ў развіцці»

11 сакавіка 2021 года стартаваў рэспубліканскі моладзевы праект «Моладзь: адзінства ў развіцці». Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка падчас старту праекта падкрэсліў, што ўцягванне моладзі ў папулярызацыю МУР важна для развіцця створанай у Беларусі архітэктуры кіравання працэсамі ўстойлівага развіцця.

У рамках рэалізацыі моладзевага праекта ва ўсіх рэгіёнах краіны на пляцоўках устаноў вышэйшай адукацыі пройдзе серыя лекцый пра прынцыпы ўстойлівага развіцця і дасягненнях Беларусі ў рэалізацыі Парадку-2030. Спікерамі праекта выступяць моладзевыя паслы МУР.

Фота: belta.by