1

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект Указа аб развіцці аграэкатурызму

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь праводзіць грамадскае абмеркаванне праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці аграэкатурызму».

Праектам прадугледжваецца зацвярджэнне Палажэння аб парадку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, якім рэгулююцца:

  • кола асоб, якія маюць права ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, а таксама ўмовы ажыццяўлення такой дзейнасці;
  • пералік паслуг, якія аказваюцца суб’ектамі аграэкатурызму, іх комплекснае аказанне;
  • парадак прыняцця раённымі выканкамамі рашэнняў аб прымяненні фізічнымі асобамі збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
  • ільготнае крэдытаванне суб’ектаў аграэкатурызму з замацаваннем у праекце пераходных палажэнняў па ўжо заключаных крэдытных дагаворах;
  • іншыя пытанні ў сферы аграэкатурызму.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі да 22 чэрвеня 2025 года.

Зацвярджэнне і рэалізацыя палажэнняў Указа «Аб развіцці аграэкатурызму» будзе садзейнічаць стварэнню спрыяльных умоў для развіцця аграэкатурызму, паляпшэнню ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і ўдасканаленні сельскай інфраструктуры, а таксама ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.