На грамадскае абмеркаванне вынесены Правілы забеспячэння даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю ў жыллёвым фондзе - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

На грамадскае абмеркаванне вынесены Правілы забеспячэння даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю ў жыллёвым фондзе

19 кастрычніка 2022

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні даступнага асяроддзя для інвалідаў у жыллёвым фондзе».

Праектам прапануецца зацвердзіць правілы забеспячэння доступу і карыстання інвалідамі жылымі памяшканнямі, дапаможнымі памяшканнямі ў шматкватэрных жылых дамах, уваходамі і выхадамі са шматкватэрных жылых дамоў, у якіх знаходзяцца такія жылыя памяшканні.

Арганізатарам грамадскага абмеркавання з’яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць на электронную пошту ugx@mjkx.gov.by да 30 кастрычніка 2022 года.

Стварэнне даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю ў жыллёвым фондзе» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб грамадскім абмеркаванні можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА