На грамадскае абмеркаванне вынесены Правілы забеспячэння даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю ў жыллёвым фондзе

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні даступнага асяроддзя для інвалідаў у жыллёвым фондзе».
Праектам прапануецца зацвердзіць правілы забеспячэння доступу і карыстання інвалідамі жылымі памяшканнямі, дапаможнымі памяшканнямі ў шматкватэрных жылых дамах, уваходамі і выхадамі са шматкватэрных жылых дамоў, у якіх знаходзяцца такія жылыя памяшканні.
Арганізатарам грамадскага абмеркавання з’яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць на электронную пошту ugx@mjkx.gov.by да 30 кастрычніка 2022 года.
Стварэнне даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю ў жыллёвым фондзе» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб грамадскім абмеркаванні можна азнаёміцца па спасылцы.