На грамадскае абмеркаванне вынесены законапраект па пытанні аховы і выкарыстання вод - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

На грамадскае абмеркаванне вынесены законапраект па пытанні аховы і выкарыстання вод

9 жніўня 2024

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіць грамадскае абмеркаванне праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў Рэспублікі Беларусь».

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін у галіне аховы і выкарыстання вод з улікам практыкі прымянення Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Законапраектам таксама ўносяцца змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць на электронны адрас mail@minpriroda.gov.by да 18 жніўня 2024г.

Актуалізацыя палажэнняў Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» унясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 11, 13, 14, 15 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА