1

На міжнародным узроўні высока ацэнены падыходы Беларусі па дасягненні МУР

11 мая 2023 года ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерыя Бельскага з рэгіянальным дырэктарам па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Упраўлення ААН па каардынацыі дзейнасці ў мэтах развіцця Гві Йоп.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі прагрэс Беларусі ў рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, удзел Беларусі ў Саміце ААН па Мэтам устойлівага развіцця ў верасні 2023 года, а таксама адзначылі высокую ацэнку эфектыўнай арганізацыі работы на нацыянальным узроўні ў дасягненні Мэт устойлівага. развіцця і збору дадзеных па індыкатарах МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы.