Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі будзе праведзена ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі будзе праведзена ў Беларусі

31 жніўня 2023

З мэтай вызначэння ўзроўню функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў, атрымання аб’ектыўнай інфармацыі аб стане сістэмы агульнай базавай адукацыі, а таксама інфармавання грамадскасці аб якасці падрыхтоўкі падрастаючага пакалення ў лістападзе 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе праведзена Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі.

Даследаванне ўключае выкананне дыягнастычнай работы: анкетаванне навучэнцаў 10-х класаў устаноў адукацыі і педагагічных работнікаў. Асаблівасцю дыягнастычнай работы з’яўляецца арыентацыя на праверку здольнасцей навучэнцаў выкарыстоўваць атрыманы на навучальных занятках вопыт (асвоеныя веды, уменні, спосабы дзейнасці) для вырашэння жыццёвых праблем, змадэліраваных у заданнях.

Інструкцыя аб парадку правядзення Нацыянальнага даследавання якасці адукацыі даступна па спасылцы.

Правядзенне Нацыянальнага даследавання якасці адукацыі ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА