1

Нацыянальны даклад аб становішчы моладзі падрыхтаваны ў Беларусі

У Рэспубліцы Беларусь падрыхтаваны і апублікаваны Нацыянальны даклад «Аб становішчы моладзі ў Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе».

У дакладзе прадстаўлена інфармацыя аб дэмаграфічнай структуры і здароўі маладога пакалення, аналізуюцца рызыкоўныя паводзіны, прыводзяцца асноўныя паказчыкі ў сферы адукацыі, раскрываецца ўцягнутасць і ўдзел моладзі ў навуковай і інавацыйнай дзейнасці, а таксама грамадска-палітычных працэсах. Адмысловая ўвага нададзена сацыяльна-эканамічнаму становішчу моладзі на рынку працы, працы з таленавітай і адоранай моладдзю, развіццю моладзевага прадпрымальніцтва.