1

Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Анатоль Ісачанка сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Фонда ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі Вольгай Атрошчанка

Адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоля Ісачанка з Кіраўніком прадстаўніцтва Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі Вольгай Атрошчанка.

Пытанні дэмаграфіі і падтрымкі сем’яў з’яўляюцца адным з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Ім прысвечаная Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады, а таксама адзін з раздзелаў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2035 года.