1

Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця М. Шчоткіна наведала Швецыю для ўдзелу ў канферэнцыі па развіццю і правядзення двухбаковых сустрэч

5-7 лістапада 2019 г. па запрашэнні Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця (СІДА) нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця (МУР) Мар’яна Шчоткіна наведала Каралеўства Швецыя.

6 лістапада 2019 г. М. Шчоткіна прыняла ўдзел у канферэнцыі па пытаннях устойлівага развіцця, арганізаванай СІДА з нагоды дзесяцігоддзя Усходняга партнёрства. У сваім выступе Нацыянальны каардынатар пазначыла бягучыя напрамкі працы ў краіне па дасягненні МУР і падкрэсліла гатоўнасць Беларусі да больш шчыльнага ўзаемадзеяння па пытаннях ўстойлівага развіцця з дзяржавамі Еўрапейскага саюза і Усходняга партнёрства. У прыватнасці, была агучана прапанова аб прыцягненні краін Усходняга партнёрства да ініцыятывы Еўрапейскага тыдня ўстойлівага развіцця.

У рамках візіту М. Шчоткіна прыняла ўдзел у сустрэчы са спікерам парламента Швецыі Андрэасам Нурленам, арганізаванай для дэлегацый дзяржаў Усходняга партнёрства.

Пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швецыяй у галіне развіцця, у тым ліку праз праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі, былі абмеркаваны падчас сустрэч Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР з міністрам па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця Каралеўства Швецыя Пітэрам Эрыксанам і Генеральным дырэктарам СІДА Карын Йемцін.

На сустрэчы з Генеральным дырэктарам сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора (СДБМ) Майрай Морай разгледжаны магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і гэтай арганізацыяй у сферы рэалізацыі МУР. Дасягнуты дамоўленасці аб уключэнні прадстаўніка Беларусі ў працоўную групу СДБМ па ўстойлівым развіцці, а таксама аб прапрацоўцы магчымасцяў сумеснага маніторынгу працэсу дасягнення МУР у рэгіёне.

Даведачна: Савет дзяржаў Балтыйскага мора – заснаваная ў 1992 годзе Міжнародная арганізацыя са штаб-кватэрай у Стакгольме. У яе склад уваходзяць 11 краін (Германія, Данія, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, Ісландыя) і ЕС. З 2009 года Беларусь мае статус назіральніка пры гэтай арганізацыі.