Нацыянальны каардынатар сустрэўся з Моладзевымі пасламі Мэт устойлівага развіцця

Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка сустрэўся з Моладзевымі пасламі Мэт устойлівага развіцця.
На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся планамі на 2021 год, бачаннем па прасоўванні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама па арганізацыі ўзаемадзеяння і сумеснай працы Моладзевых паслоў.
З прэзентацыямі сваіх праектаў выступілі моладзевыя паслы МУР:
- Мікіта Рачылоўскі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, МУР 4 «Якасная адукацыя»;
- Уладзіслаў Тхораў, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, МУР 6 «Чыстая вада і санітарыя»;
- Іван Рызеўскі, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, МУР 7 «Недарагая і чыстая энергія»;
- Дар’я Зіневіч, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, МУР 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура».
Праекты, якія прадстаўленыя Моладзевымі пасламі, тычацца пытанняў адукацыі ў галіне ўстойлівага развіцця, ачысткі пітной вады, перапрацоўкі арганічных адходаў для атрымання энергіі, развіцця транспартных кластараў. Па словах Анатоля Ісачанкі, кожны Моладзевы пасол атрымае свайго настаўніка ў профільных дзяржаўных органах для сумеснай працы ў гэтым кірунку.