Нацыянальны план дзеянняў па зніжэнні выкідаў дыяксіду вугляроду эксплуатантамі грамадзянскіх паветраных суднаў зацверджаны ў Беларусі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2022 г. № 112 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па зніжэнні выкідаў дыяксіду вугляроду эксплуатантамі грамадзянскіх паветраных судоў Рэспублікі Беларусь.
Нацыянальны план распрацаваны ў рамках рэалізацыі праграмы «Сістэма кампенсацыі і скарачэння выкідаў вугляроду для міжнароднай авіяцыі» (CORSIА) і накіраваны на выкананне палажэнняў Парыжскага пагаднення да Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату ад 12 снежня 2015 года, павышэнне паліўнай эфектыўнасці і зніжэнне канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасферы.
У План уключаны такія мерапрыемствы як: мадэрнізацыя флота паветраных суднаў, выкарыстанне інавацыйнага біялагічна чыстага паліва, павышэнне каэфіцыента камерцыйнай загрузкі, стварэнне адзінага цэнтра па маніторынгу экалагічнай сітуацыі ў галіне грамадзянскай авіяцыі і інш.
Прыняцце мер па зніжэнню выкідаў дыяксіду вугляроду эксплуатантамі грамадзянскіх паветраных судоў унясе істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Нацыянальным плане можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2022/mart/69065/.