Нацыянальны план па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці зацверджаны ў Беларусі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2021 г. №733 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2021–2025 гады.
Зацверджаны дакумент улічвае сучасныя падыходы ў захаванні зямель, лясоў і прыродных комплексаў, рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання мінеральнасыравінных, водных і біялагічных рэсурсаў, а таксама прадугледжвае меры, накіраваныя на прадухіленне скарачэння колькасці відаў дзікай флоры і фауны, уздзеяння негатыўных фактараў прыроднага і антрапагеннага паходжання.
У Нацыянальны план дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2021–2025 гады ўключаны мерапрыемствы па:
- удасканаленню прававога рэгулявання і метадалагічнага забеспячэння ў галіне біялагічнай разнастайнасці, удзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў;
- удасканаленню сістэмы ўліку ў галіне біялагічнай разнастайнасці;
- развіццю сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ), захаванню і ўстойліваму выкарыстанню натуральных экалагічных сістэм, развіццю экалагічнага турызму на ААПТ, аднаўленню парушаных экалагічных сістэм;
- захаванню і ўстойліваму выкарыстанню аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету, стварэнню ўмоў для прадухілення шкоднага ўздзеяння на біялагічную разнастайнасць у выніку гаспадарчай і іншай дзейнасці;
- развіццю сістэмы інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці, павышэнні ўзроўню асветы грамадскасці, мясцовых жыхароў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці.
Прыняцце Нацыянальнага плана па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2021–2025 гады ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 14, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Нацыянальным плане па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2021-2025 гады можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/december/67886/.