Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця прызначаны Анатоль Ісачанка - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця прызначаны Анатоль Ісачанка

13 лютага 2020

На пасаду Нацыянальнага каардынатара прызначаны намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Ісачанка. Указ аб прызначэнні №52 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага.

Інстытут Нацыянальнага каардынатара быў створаны ў маі 2017 года для каардынацыі намаганняў Рэспублікі Беларусь па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. № 181 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця». Нацыянальны каардынатар па дасягненню МУР арганізуе разгляд розных аспектаў дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця, уносіць рэкамендацыі па ўдасканаленні гэтага працэсу, праводзіць мерапрыемствы па прасоўванні Мэтаў устойлівага развіцця і штогадова дакладвае прэзідэнту аб прагрэсе дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця. Нацыянальны каардынатар прадстаўляе Рэспубліку Беларусь на міжнародным узроўні, дакладваючы аб прагрэсе ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця.

Мар’яна Шчоткіна займала пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця з 25 мая 2017 да 13 лютага 2020 года.

Фота: sb.by

КАРТА САЙТА