20 мая 2025
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць моладзевы конкурс навуковых і творчых работ «Навука будучыні». Конкурс накіраваны на павышэнне прэстыжу навуковай дзейнасці, развіццё творчай актыўнасці, стымуляванне цікавасці да навуковай творчасці і прыцягненне моладзі ў навуку.
Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаецца школьная, студэнцкая і рабочая моладзь, прадстаўнікі творчых прафесій, магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя. Удзельнікамі могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы ў складзе не больш за тры чалавекі.
На Конкурс прадстаўляюцца апублікаваныя і неапублікаваныя работы ў форме артыкулаў (цыкла артыкулаў), распрацоўкі, якія маюць інавацыйнасць, сацыяльна-эканамічную значнасць, а таксама макеты, мадэлі, устаноўкі, апараты, механізмы, вырабы і іншыя магчымыя формы, узоры, навуковыя даклады, прэзентацыі, эсэ і інш.
Кожны суіскальнік можа прадставіць толькі адну працу па адной з намінацый: «Інавацыі добраўпарадкавання гарадоў, раённых цэнтраў, пасёлкаў і вёсак Беларусі»; «Будучыня за якасцю: інавацыі і творчасць моладзі»; «Фізіка, матэматыка і інфарматыка»; «Эксперыментальная біялогія. Экалогія, захаванне біяразнастайнасці»; «Фізіка-тэхнічныя інавацыі»; «Хімія і прыродакарыстанне»; «Медыцына будучыні»; «Гуманітарныя веды і творчасць у XXI стагоддзі»; «Інавацыі ў АПК».
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 кастрычніка 2025 года.
Падрабязней з умовамі Конкурсу можна азнаёміцца ў Палажэнні.
Правядзенне моладзевага конкурсу навуковых і творчых работ «Навука будучыні» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА