Названы лідэры ў галіне энергаэфектыўнасці, рэсурсазберажэння і экалагічнасці

11 лістапада 2021 года ў Міжнародны дзень энергазберажэння адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі за дасягненні ў галіне энергаэфектыўнасці, рэсурсазберажэння і экалагічнасці «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь – 2021».
У 2021 годзе ў конкурсе прымалі ўдзел толькі айчынныя прадпрыемствы, з якіх больш за 50% – навічкі. Больш за 80% удзельнікаў – буйныя і сярэднія прадпрыемствы. Каля 50% – дзяржаўныя арганізацыі. Усяго было зарэгістравана больш за сто конкурсных прапаноў у трох у намінацыях: «Энергаэфектыўны прадукт года», «Энергаэфектыўная тэхналогія года», «Энергаэфектыўны будынак года».
Лаўрэатамі-пераможцамі сталі прадпрыемствы, якія дасягнулі рэальных вынікаў у энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэнні. Уладальнікамі Ганаровых дыпломаў сталі 10 удзельнікаў конкурсу, 35 канкурсантаў былі адзначаны Дыпломамі пераможцы.
Абсалютны пераможца Конкурсу і ўладальнік узнагароды Гран-Пры – ДП «Віцебскае камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак».
Правядзенне конкурсу з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 6, 7, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб выніках рэспубліканскага конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы: http://energoeffekt.gov.by/news/news_2021/202111.