Названы пераможцы II Рэспубліканскага конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024»

29 траўня 2024г. у Мінску адбылася практычная канферэнцыя «Прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь у Год якасці: інавацыі, імпартанезалежнасць, эфектыўны менеджмент».
Праграма канферэнцыі ўключала:
- выступленні прадстаўнікоў прадпрыемстваў з дакладамі, а таксама абмен вопытам па пытаннях удасканалення якасці прадукцыі, укаранення інавацыйнай і высокатэхналагічнай прадукцыі, мадэрнізацыі і пашырэння вытворчых магутнасцей, павышэння эфектыўнасці вытворчасцей і інш..;
- правядзенне экспертнай дыскусіі «Прамысловыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь: павышэнне эфектыўнасці праз якасць і інавацыі»;
- узнагароджанне пераможцаў II Рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі за дасягненні ў галіне развіцця прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024».
Конкурс «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь» з’яўляецца пляцоўкай для дэманстрацыі навукова-даследчых работ і канструктарскіх рашэнняў, якія пасля ўкараняюцца ў вытворчасць. Адзначана, што ў 2024 годзе ў параўнанні з 2023 годам у некалькі разоў павялічылася колькасць удзельнікаў конкурсу. Усяго ўзнагароды 1, 2 і 3 ступені атрымалі 62 удзельнікі з самых розных сфер прамысловасці. Гран-Пры конкурсу прысуджаны ААТ «ІНТЭГРАЛ» за вытворчасць высокатэхналагічнай запатрабаванай прадукцыі і вялікі ўклад у развіццё электроннай прамысловасці і прыборабудавання ў Рэспубліцы Беларусь.
Правядзенне конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь» з’яўляецца важным укладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 12 і іншых МУР.