1

Названы пераможцы III Рэспубліканскага конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2025»

23 мая 2025 года ў Мінску ў рамках дзелавога форуму «Прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь: экспарт, імпартанезалежнасць, эфектыўны менеджмент» прайшла цырымонія ўшаноўвання пераможцаў III Рэспубліканскага конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2025».

Конкурс «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь» – гэта штогадовы прафесійны конкурс, які праводзіцца сярод прамысловых прадпрыемстваў Беларусі з 2023 года. Асноўная яго мэта – паскарэнне развіцця прамысловай галіны праз стымуляванне прадпрыемстваў да пастаяннага пошуку і ўдасканалення.

Сярод пераможцаў конкурсу ў 2025 годзе як буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, так і прыватныя кампаніі і арганізацыі. 46% удзельнікаў сталі пераможцамі ў групе намінацый «Прадпрыемства года», 34% – «Прадукт года», 13% – «Праект года», 6% – «Тэхніка года». У рэгіянальным разрэзе па колькасці пераможцаў лідзіруе Гродзенская вобласць – 20%. Па 18% пераможцаў – з Мінска і Віцебскай вобласці, 15% – з Магілёўскай вобласці.

Усяго ў рамках конкурсу былі ўручаны 82 узнагароды. Іх уладальнікамі стала 61 прадпрыемства. ГРАН-ПРЫ конкурсу за значны ўклад у развіццё эканомікі краіны прысуджаны РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».

Поўны пералік пераможцаў III Рэспубліканскага конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2025» даступны па спасылцы.

Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі за дасягненні ў галіне развіцця прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь» з’яўляецца важным укладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 12 і іншых МУР.