1

Новая методыка паскоранага аднаўлення балот пратэставана ў Беларусі

У 2020 годзе на выпрацаваным тарфянішчы «Дакудаўскае» ў Лідскім раёне былі паўторна забалочаныя каля 1000 гектар (га), большая частка з якіх забалочаная ўжо правераным і добра сябе зарэкамендаваўшым метадам каскаднага перакрыцця асушальных каналаў. Там жа, на плошчы 70 га, была пратэставана новая методыка паскоранай рэабілітацыі нізінных балот. Першыя вынікі «ажыўлення» тарфянішча сталі бачныя ўжо праз год. Чакаецца, што на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў тарфянішча зможа аднавіць большасць сваіх важных біясферных функцый: паглынанне СО2 з атмасферы і дэпанаванне яго ў выглядзе торфу, фільтраванне вады, рост біяразнастайнасці і іншыя.

Распрацоўка і прымяненне новай методыкі ажыццяўлялася ў рамках праекта Праграмы развіцця ААН (ПРААН) «Ветландс» пры падтрымцы Глабальнага экалагічнага фонду, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Паскоранае аднаўленне парушаных тарфянікаў будзе садзейнічаць больш паспяховаму дасягненню прыярытэтаў па захаванні экасістэм і біяразнастайнасці, што ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб аднаўленні балот Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.