24 лютага 2023
У Беларусі будзе распрацаваны комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу краіны на 2026-2030 гады і на перыяд да 2045 года. У новым прагнозе будзе разглядацца 15 галін эканомікі. На аснове распрацаванага прагнозу будзе сфарміраваны пералік прыярытэтаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і праектны даведнік – рэйтынг з найбольш перспектыўных і эфектыўных праектаў (навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх работ, інавацыйных, інвестыцыйных).
Распрацоўка комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу на сярэднетэрміновы і доўгатэрміновы перыяды ўнясе важны ўклад развіццё эканомікі краіны і ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб прагнозе можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА