Новыя інструменты дзяржаўнай фінансавай падтрымкі МСП пачынаюць дзейнічаць з 1 кастрычніка

1 кастрычніка 2024 г. уступаюць у сілу асноўныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 365-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці».
Ключавое новаўвядзенне – вызначэнне пералікаў відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць. Зарэгістраваныя на сёння індывідуальныя прадпрымальнікі, чые віды дзейнасці не ўвайшлі ў гэты спіс, маюць права працягваць працаваць у гэтым статусе да 1 студзеня 2026 г.
Таксама Законам сфарміравана сістэма стымулаў для кіраванага пераходу індывідуальных прадпрымальнікаў у камерцыйную арганізацыю, юрыдычную асобу і ўзбуйненне бізнесу.
Акрамя таго, уведзены новыя інструменты дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У першую чаргу, гэта гранты – фінансавыя сродкі з мясцовых бюджэтаў на беззваротнай бязвыплатнай аснове. У бізнэсу таксама з’явіцца магчымасць скарыстацца даручальніцтвамі Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
Падтрымка і развіццё малога і сярэдняга бізнесу ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8 і іншых МУР.
.