Новыя комплексы па сартаванні ТКА будуць пабудаваны ў Беларусі ў 2023 годзе

У Беларусі створана неабходная інфраструктура для раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў (ТКА) і прадаўжаецца работа па яе развіццю. На сённяшні дзень у краіне ўстаноўлена больш як 330 тыс. кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў – магчымасць сартаваць адходы мае 96 працэнтаў насельніцтва. Таксама арганізоўваюцца спецыяльныя маршруты смеццявозаў для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Будуюцца новыя аб’екты па сартаванні і выкарыстанні ТКА. У 2023 годзе будуць завершаны аб’екты ў Баранавічах, Оршы і Бабруйску. У планах – праектаванне і будаўніцтва буйнога комплексу па сартаванні і выкарыстанні ТКА ў Мінску.
Па выніках 2022 года ўзровень выкарыстання ТКА ў Беларусі склаў 31,1%. Чакаецца, што гэты паказчык складзе 32% па выніках 2023 года. У краіне збіраюць амаль 800 тыс. тон другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Эфектыўнае абыходжанне з адходамі робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб абыходжанні з ТКА можна азнаёміцца па спасылцы.