Новыя магчымасці фінансавання адкрыюцца для невялікіх вытворчых прадпрыемстваў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Новыя магчымасці фінансавання адкрыюцца для невялікіх вытворчых прадпрыемстваў

28 студзеня 2024

Развіццю і падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прадпрыемстваў у Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага. У мэтах пашырэння доступу невялікіх вытворчасцей да фінансавых рэсурсаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў заключылі пагадненне аб узаемадзеянні ў рамках фінансавання суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У бліжэйшы час плануецца правядзенне работ па максімальным скарачэнні працэдур і працэсаў, звязаных з разглядам праектаў і іх своечасовым фінансаваннем.

Заключэнне пагаднення аб узаемадзеянні для падтрымкі невялікіх вытворчых прадпрыемстваў будзе садзейнічаць развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб пагадненні можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА