Новыя падыходы да развіцця адораных дзяцей у сістэме экалагічнай адукацыі абмеркавалі на рэспубліканскім семінары-нарадзе

16 – 17 сакавіка 2022 года пры каардынацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прайшоў рэспубліканскі семінар-нарада «Развіццё здольнасцей адораных дзяцей у сістэме экалагічнай адукацыі. Вопыт. Праблемы. Перспектывы».
На мерапрыемстве была прадстаўлена прэзентацыя эфектыўных форм і метадаў арганізацыі работы з адоранымі дзецьмі ў галіне экалагічнай адукацыі, дасягненняў у галіне навукова-даследчай дзейнасці, дэманстрацыя найлепшых практык у экалагічнай адукацыі. Таксама для ўдзельнікаў семінара-нарады была арганізавана інтэрактыўная сустрэча, выстава, экабар «Лабараторыя густу», творчая лабараторыя навуковага таварыства навучэнцаў «ASTRA», воркшоп навуковага таварыства навучэнцаў «Праметэй» і інш.
Якасная экалагічная адукацыя садзейнічае фарміраванню ў вучняў экалагічных звычак, развіццю эка-дружалюбных паводзін і ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы: https://edinstvo.by/2022/03/17/uznali-na-respublikanskom-seminare-zachem-shkolnikam-ekologicheskoe-obrazovanie-i-uvideli-ih-rezultaty-vpechatlilo/.