Новыя падыходы ў развіцці рэінжынірынгу і цыфравізацыі адміністрацыйных працэдур абмеркавалі ў Мінску

9 чэрвеня 2022 года ў рамках II форуму «Лічбавая эканоміка» адбылося тэматычнае пасяджэнне «Новыя падыходы ў рэінжынірынгу і цыфравізацыі адміністрацыйных працэдур». У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны вынікі першага этапа аптымізацыі асноўных падыходаў у дзяржаўным рэгуляванні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур для суб’ектаў гаспадарання, рэінжынірынг бізнес-працэсаў адміністрацыйных працэдур, перспектывы выкарыстання метададзеных пры распрацоўцы інфармацыйных рэсурсаў, сістэм, сэрвісаў, гарманізацыя дзяржаўных падыходаў да пераводу адміністрацыйных працэдур у лічбу і інш.
На гэты момант у рэестр уключана 729 адміністрацыйных працэдур. Для перабудовы бізнес-працэсаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і паскарэння іх цыфравізацыі створана спецыялізаванае агенцтва сэрвісызацыі і рэінжынірынгу.
Рэінжынірынг і лічбавізацыя адміністрацыйных працэдур уносяць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 16 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб цыфравізацыі адміністрацыйных працэдур можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/irina-babachenok-segodnja-sozdana-neobxodimaja-infrastruktura-dlja-dalnejshej-optimizatsii-i-46481-2022/?fbclid=IwAR3pp41ns49TXuh2Ez_OaX-fAqEHMP_5Xw7SjsbhfPLr9K46e294e_yzOgo.