27 чэрвеня 2024
27–28 чэрвеня 2024 г. у Віцебску, Полацку і Наваполацку праходзіць XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі «Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы». Арганізатары Форума – Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
У рамках Форума плануецца правядзенне выставачных і прэзентацыйных мерапрыемстваў, секцыйных пасяджэнняў, сумеснага мерапрыемства гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Расіі, панэльнай сесіі кантрольных ведамстваў Беларусі і Расіі, сумеснага пасяджэння кіруючых органаў Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, пленарнага пасяджэння і іншых мерапрыемстваў. Таксама ў рамках Форума плануецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве, камерцыйных кантрактаў і іншых дакументаў, накіраваных на пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва.
Падрабязная праграма XI Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Правядзенне Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 17 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА