Падрыхтаваны экалагічны бюлетэнь аб стане прыроднага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Для інфармавання насельніцтва аб стане навакольнага асяроддзя і мерах па яго ахове Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны экалагічны бюлетэнь «Стан прыроднага асяроддзя Беларусі».
У выданні прадстаўлены асноўныя вынікі:
- рэгіянальнай комплекснай ацэнкі стану прыроднага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за 2023 год, у тым ліку ў разрэзе абласцей і г. Мінска, з прымяненнем геаграфічных інфармацыйных сістэм (ГІС);
- разліку рэйтынгу экалагічнага развіцця асобных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь за 2023 год у разрэзе абласных цэнтраў і г. Мінска па катэгорыях: бягучы стан і выкарыстанне кампанентаў навакольнага асяроддзя, уздзеянне асноўных відаў эканамічнай дзейнасці на навакольнае асяроддзе, кіраванне ўздзеяннем на навакольнае асяроддзе і эфектыўнасць экалагічнай палітыкі.
Распаўсюджванне актуальнай інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.