Падрыхтаваны праект Канцэпцыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады

18-20 снежня 2024 г. адбылася серыя працоўных сустрэч па ўзгадненні праекта Канцэпцыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучую пяцігодку. Дакумент падрыхтаваны рабочымі групамі, створанымі пры Міністэрстве эканомікі Рэспубліцы Беларусь, куды ўвайшлі эксперты ключавых ведамстваў краіны, прадстаўнікі навуковай і дзелавой супольнасці.
У праекце Канцэпцыі ў якасці прыярытэтаў прапанаваны:
- тэхналагічны рывок – забеспячэнне суверэнітэту ў крытычна важных вытворчасцях на базе «Індустрыя 4.0» і штучнага інтэлекту;
- інвестыцыйны манеўр – прыярытызацыя інвесціравання ў праекты з высокім мультыплікатыўным эфектам;
- кадры будучыні – фарміраванне кадравага патэнцыялу пад патрэбнасці лічбавай эканомікі;
- праактыўны экспарт – інтэнсіўнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з перспектыўнымі краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі;
- рэгіёны для чалавека – стварэнне экалагічна бяспечных і развітых рэгіёнаў з высокімі стандартамі якасці жыцця.
У сакавіку 2025 г. Канцэпцыя павінна быць унесена ва Урад Рэспублікі Беларусь.
Праграмныя дакументы ў галіне развіцця краіны ўносяць важны ўклад у нацыяналізацыю Мэт устойлівага развіцця.
.