9 красавіка 2024
5 красавіка 2024 г. адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйнае суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» і Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь.
Конкурс праводзіцца штогод з мэтай выяўлення ў краіне населеных пунктаў, якія найлепшым чынам ажыццяўляюць прасоўванне і папулярызацыю дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» сярод сваіх грамадзян.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 84 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (населеных пункта) з усіх абласцей Беларусі і г. Мінска. Прызёрамі конкурсу сталі 18 удзельнікаў – па 3 у кожнай з 6 намінацый конкурсу. У намінацыі «Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне Праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ≥ 60 000 чалавек» пераможцам вызначаны Мазырскі раённы выканаўчы камітэт. У намінацыі «Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне Праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ад 10 001 да 60 000 чалавек» – Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт. У чатырох іншых намінацыях пераможцамі сталі Сенненскі, Дрыбінскі, Гомельскі (аграродак Улукоўе) і Калінкавіцкі (аграгарадок Дудзічы) раённыя выканаўчыя камітэты.
З поўным спісам пераможцаў конкурса можна азнаёміцца па спасылцы.
Правядзенне рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйнае суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» садзейнічае папулярызацыі Праекта, што ўносіць важны ўклад у дасягненне медыка-дэмаграфічнай устойлівасці тэрыторый, фарміраванне ў насельніцтва здаровага ладу жыцця, а таксама дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 3 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА