Парламенцкая група заслухала справаздачы аб выкананні рэкамендацый парламенцкіх слуханняў па МУР

17 снежня ў Савеце Рэспублікі прайшло пашыранае пасяджэнне Парламенцкай групы па МУР, на якім былі прадстаўлены вынікі выканання рэкамендацый парламенцкіх слуханняў на тэму “Партнёрства галін улады як неабходная ўмова пахпяховага дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты, прадстаўнікі міністэрстваў, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі, прадстаўнікі агенцтваў ААН, каардынатары Партнерскай групы ўстойлівага разіцця.
Адкрывала сустрэчу Алла Бодак, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве і кіраўнік Парламенцкай групы. З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнулася Пастаянны Каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі
У пачатку пасяджэння Алла Бодак прадставіла ўдзельнікам адзін з ключавых вынікаў працы па заканадаўчым забяспячэнні дасягнення МУР – распрацоўку закона “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь”, які загадвае абгрунтоўваць неабходнасць выдання любога прававога акта, акрамя іншага з улікам Мэтаў устойлівага развіцця. Закон уступіць у сілу 1 лютага 2019 года і будзе спрыяць дасягненню МУР у Беларусі на заканадаўчым узроўні.
Справаздача аб працы па дасягненні Мэтаў у галіне захавання экасістэм сушы і барацьбы са змяненнем клімату прадставіла Ія Малкіна, Першы намеснік Мінсітра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Намеснік Міністра адзначыла вынікі, якіх уже атрымалася дамагчыся: пачынаючы з аднаўлення 11% парушаных тарфянікаў, заканчваючы зніжэннем выкідаў энергетычнага сектара на 42%. У планах міністэрства: распрацоўка стратэгіі нізкавугляроднага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 года, праект па далучэнні да Гётэборгскага дагавору аб барацьбе з падкісленнем, эўтрафікацыяй і прыземным азонам і іншыя ініцыятывы.
Аб дасягненні Мэтаў у галіне забяспечанасці насельніцтва пітной вадой і абыходжання з бытавымі адходамі распавёў Першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла. Да 2017 года чыстай пітной вадой атрымалася забяспечыць 90,64% насельніцтва Беларусі. Каб дасягнуть Мэты №6 — забяспечыць доступ да чыстай пітной вады на 100% –да 2025 года неабходна пабудаваць яшчэ 1400 станцый абезжалезвання вады. У галiне абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі плануецца узняць узровень выкарыстання ТКО з 20% у 2018 годзе да 50% да 2035.
Абмяркоўваліся таксама пытанні якаснай адукацыі як Мэты ўстойлівага развіцця і прыярытэтныя напрамкі трансфармацыі нацыянальнай сістэмы адукацыі.
Асобна разгледжана пытанне аб прадстаўленасці Мэтаў ўстойлівага развіцця ў інфармацыйным полі краіны і праца СМІ па суправаджэнні іх дасягнення. З дакладам па тэме выступіў Ігар Бузоўскі, намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
На парламенцкіх слуханнях у снежні 2017 г. была акрэслена неабходнасць заканадаўчага садзейнічання дасягненню МУР, а таксама партнёрства галін улады ў распрацоўцы і прымяненні заканадаўчых інструментаў для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця. У выніку слуханняў быў сфармаваны пул рэкамендацый, аб выкананні якіх ішла размова на пасяджэнні Парламенцкай групы па Цур. З дакладам аб працы Парламенцкай працоўнай групы па МУР і ўзаемадзеянні з нацыянальнымі і міжнароднымі структурамі выступіла Ганна Старавойтава, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і Парламенцкай працоўнай групы па МУР.
Пасяджэнне адбылося пры падтрымцы праекту «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця», які фінансуецца Праграмай развіцця ААН, ЮНІСЕФ і ЮНФПА.