Партнёрства – ключавы складнік вырашэння актуальных экалагічных праблем - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Партнёрства – ключавы складнік вырашэння актуальных экалагічных праблем

8 красавіка 2021

23 сакавіка 2021 года ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Міністра Худыка Андрэя Паўлавіча і работнікаў міністэрства з прадстаўнікамі ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» (ЦЭР) на чале з яго кіраўніком Яўгенам Лабанавым. ЦЭР ўваходзіць у склад Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця, а Яўген Лабанаў з’яўляецца каардынатарам Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця па экалагічных пытаннях.

На сустрэчы абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва:

  • устойлівае абыходжанне з адходамі (эфектыўныя спосабы перапрацоўкі і выкарыстання адходаў, альтэрнатыўныя варыянты замены пластыка, спадарожныя пытанні жыццёвага цыкла тавараў з біяраскладальных матэрыялаў, небяспечныя рэчывы ў таварах, выкарыстанне свінцу ў фарбах);
  • якасць вады (стан паверхневых і падземных вод, якасць вады ў калодзежах, забруджванне вады микрапластыкам і аспекты яго ўплыву на здароўе);
  • стан атмасфернага паветра і фактары ўплыву на яго якасць, узровень азелянення гарадоў і населеных пунктаў Беларусі.

Партнёрства дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый важна для эфектыўнай сумеснай працы і дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Такое ўзаемадзеянне можа ажыццяўляцца ў рамках работы Грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (ГКЭС), а таксама ў рамках работы Савета па ўстойлівым развіцці і іншых элементаў архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

КАРТА САЙТА