Партыя пульсаксіметраў і СІЗаў для барацьбы з COVID-19 перададзена ў радзільныя дамы

Нягледзячы на зніжэнне колькасці выпадкаў захворвання COVID-19, якія рэгіструюцца як у свеце, так і ў Беларусі, пандэмія ўсё яшчэ застаецца сур’ёзным выклікам для жыхароў планеты.
Асабліва гэта датычыцца найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва, да якіх адносяцца і цяжарныя жанчыны. Навуковыя дадзеныя паказваюць, што цяжарнасць з’яўляецца фактарам рызыкі цяжэйшай плыні COVID-19. Акрамя таго, каранавірусная інфекцыя можа прывесці да ўскладненняў цяжарнасці, небяспечных для здароўя маці і дзіцяці.
Для павышэння якасці дыягностыкі COVID-19 пры цяжарнасці і эфектыўнасці перанакіравання пацыентак з COVID-19, у Беларусі была закуплена партыя пульсаксіметраў і сродкаў індывідуальнай абароны. Закупка праведзена па ініцыятыве Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў рамках праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь-3» пры фінансавай падтрымцы ЮНФПА. Закупленыя медыцынскія тавары перададзены ў Касцюковіцкую цэнтральную раённую бальніцу і Брэсцкі абласны радзільны дом.