Парыжскае пагадненне – рэальны шанец утрымаць планету ад кліматычнай катастрофы

Па назіраннях экспертаў Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі ў 2021 годзе анамальная спёка ў выглядзе незвычайна высокіх тэмператур усталявалася практычна ва ўсіх частках паўночнага паўшар’я. Беларусь не стала выключэннем. У выніку гэтага павялічылася колькасць пажараў, аварый на аб’ектах дарожнай і энергетычнай інфраструктуры.
Глабальнае пацяпленне ўжо выклікае доўгатэрміновыя змены ў кліматычнай сістэме. Паводле ацэнак ААН, чалавецтва страціла 1,23 мільёна жыццяў падчас 7,348 буйных бедстваў, зарэгістраваных у свеце за апошнія 20 гадоў. Дадзеныя падзеі закранулі 4,2 мільярда чалавек, у выніку чаго сусветны эканамічны ўрон склаў 2,97 трыльёна долараў ЗША.
Ці можна пазбегнуць песімістычныя кліматычных сцэнарыяў? Паводле ацэнак экспертаў, колькасць дзён у годзе з экстрэмальнымі з’явамі можна скараціць удвая пры ўмове, калі Парыжскае пагадненне будзе цалкам выканана. Навукоўцы адзіныя ў тым, што ў нас ёсць зусім няшмат часу для прыняцця тэрміновых мер, каб утрымаць павышэння сярэдняй глабальнай тэмпературы ў межах 1,5°C. Рэалізацыя Парыжскага пагаднення таксама з’яўляецца найважнейшым укладам у дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця.
Рэспубліка Беларусь надае пільную ўвагу барацьбе са зменай клімату. У цяперашні час у Беларусі пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН рэалізуецца шэраг ініцыятыў, накіраваных на дасягненне агульных мэтаў у барацьбе са змяненнем клімату і адаптацыяй да яго наступстваў. У прыватнасці, сістэмная работа вядзецца ў рамках трох праектаў развіцця, адным з якіх з’яўляецца «ЕЗ для клімату». У рамках гэтага праекта экспертамі Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь распрацаваны другі Нацыянальна-вызначаны ўклад і сцэнары скарачэння выкідаў парніковых газаў да 2050 годзе ў сектарах абыходжання з адходамі, энергетыкі і прамысловасці.
Больш падрабязную інфармацыю аб Парыжскім пагадненні і працы, якая вядзецца ў Беларусі пры падтрымцы ПРААН па тэматыцы змены клімату можна знайсці ў блогу намесніка Пастаяннага Прадстаўніка ПРААН Армена Марцірасяна па спасылцы: