1

Паседжанне грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады прайшло ў Менску

28 снежня 2021 года адбылося пасяджэнне грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі падвялі вынікі рэалізацыі экалагічных ініцыятыў і праектаў у 2021 годзе, а таксама абмеркавалі наступныя тэмы:

  • удасканаленне сістэмы збору, апрацоўкі, аналізу, захоўвання і прадастаўлення ў карыстанне геалагічнай інфармацыі аб нетрах у адпаведнасці з сучаснымі і перспектыўнымі патрабаваннямі ў сферы нетракарыстання на аснове стварэння агульнадаступных інфармацыйных рэсурсаў;
  • зводны рэестр экалагічнай інфармацыі дзяржаўнага фонду даных аб стане навакольнага асяроддзя і ўздзеяннях на яе;
  • праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя»;
  • парадак работы грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады;
  • і іншыя тэмы, узнятыя членамі грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады.

Таксама, у рамках пасяджэння грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады адбылося ўзнагароджанне пераможцаў двух рэспубліканскіх конкурсаў на лепшага грамадскага эколага і на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.

Удзел грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў уносіць значны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб паседжанні ГКЭР можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/28-dekabrja-2021-g-sostojalos-zasedanie-obschestvennogo-koordinatsionnogo-ekologicheskogo-soveta-pri-3977/.