Пашырэнне занятасці жанчын праз рэалізацыю прадпрымальніцкай ініцыятывы – дадатковая крыніца росту эканомікі

10 чэрвеня 2021 г. адбылася другая падрыхтоўчая сустрэча 29-га Эканоміка-экалагічнага форуму (ЭЭФ) АБСЕ, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пашырэнне эканамічных правоў і магчымасцяў жанчын як ключавога фактару ў дасягненні ўстойлівага і інклюзіўнага развіцця, міру, бяспекі і стабільнасці; садзейнічанне жаночаму прадпрымальніцтву і роўнаму ўдзелу жанчын у бізнэсе і гандлі; садзейнічанне ўстойліваму развіццю за кошт пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын у сферах аховы навакольнага асяроддзя, гандлю і транспарту, што спрыяе дасягненню Мэт устойлівага развіцця 5 «Гендэрная роўнасць» і 8 «Годная праца і эканамічны рост».
Падрабязную інфармацыю аб сустрэчы можна знайсці на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.