Пасяджэнне міжсектаральнай групы па эканамічных пытаннях адбылося ў Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Пасяджэнне міжсектаральнай групы па эканамічных пытаннях адбылося ў Мінску

19 кастрычніка 2024

16 кастрычніка 2024 г. у Мінску адбылося пасяджэнне міжсектаральнай групы па эканамічных пытаннях Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечанае абмеркаванню праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года (НСУР-2040).

У ходзе пасяджэння намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падкрэсліла, што прыярытэты праекта НСУР-2040 накіраваны на выкананне балансу па трох кампанентах: моцная эканоміка, сацыяльная адказнасць, экалагічная бяспека. Таксама яна адзначыла, што пры распрацоўцы праекта НСУР-2040 прымяняўся сістэмны падыход.

«Па-першае, дакумент увязаны з Мэтамі ўстойлівага развіцця. Па-другое, у аснове Стратэгіі ляжаць прыярытэты нацыянальнай бяспекі: дэмаграфія, тэхналагічная бяспека і экалагічная раўнавага. Па-трэцяе, дакумент абапіраецца на ключавыя праектныя ідэі Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу да 2045 года, што павышае яго інавацыйнасць, – паведаміла Таццяна Бранцэвіч. – Важна адзначыць, што распрацоўка праекту НСУР-2040 вялася ў дыялогу з усімі зацікаўленымі. На працягу года на розных пляцоўках адбыўся шэраг сустрэч, круглых сталоў, фарсайт-сесій, дзе сумесна з экспертамі, вучонымі і бізнесам былі прааналізаваны глабальныя трэнды, рызыкі і новыя магчымасці для нашай краіны. Гэтыя прадуктыўныя дыскусіі таксама сталі каштоўнай дапамогай у падрыхтоўцы дакумента».

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА