10 снежня 2021
Павышэнне ўрадлівасці глеб з’яўляецца важным элементам устойлівага развіцця тэрыторый, харчовай і экалагічнай бяспекі.
Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па павышэнні ўрадлівасці і абароне ад дэградацыі глеб сельскагаспадарчых зямель на 2021-2025 гады, які прадугледжвае мерапрыемствы па аптымізацыі кіслотнасці ворных і лугавых зямель, вызначэнню аб’ёмаў вапнавання кіслых глеб і патрэбнасці ў вапнавых меліярантах. У комплексе таксама апісаны тэхналагічныя аспекты павышэння эфектыўнасці арганічных угнаенняў, выканана ацэнка балансу азоту, фосфару, калію, серы і вызначана патрэбнасць у мінеральных угнаеннях на 2021-2025 гады.
Акрамя таго, з мэтай павышэння прадукцыйнасці глеб і паляпшэння якасці вырошчваемай прадукцыі, вучоныя Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі распрацавалі больш як 20 новых форм вадкіх хелатных мікраўгнаенняў на аснове арганічных кіслот. Пяць хімічных прадпрыемстваў краіны ўжо ажыццяўляюць іх прамысловую вытворчасць.
Правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні ўрадлівасці і абароне ад дэградацыі глеб садзейнічае захаванню глебавых рэсурсаў, рацыянальнаму іх выкарыстанню і недапушчэнню зніжэння патэнцыялу іх урадлівасці, што ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 2, 3, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб комплексе мерапрыемстваў па павышэнні ўрадлівасці глеб можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/kompleks-meroprijatij-po-povysheniju-plodorodija-pochv-razrabotali-v-nan-472920-2021/.
КАРТА САЙТА